BE RU EN

У Беларусі пачалі прадаваць шакаладную каўбасу

  • 14.08.2024, 18:18

Фотафакт.

У крамах Слоніма з'явілася навінка - шакаладная каўбаса «Візаві». Выпускае ласунак Ваўкавыскае ААТ «Беллакт», піша «Газета Слонімская».

Дэсерт зроблены з печыва з какавы. Прадукт прадэманстраваны ў арыгінальным пакаванні, на якім можна ўбачыць надпіс «высакаякасны дэсерт ручной працы».

Вага адной упакоўкі складае 300 грамаў, а энэргетычная каштоўнасць - 429,8 ккал. Досыць пажыўны ласунак. Кошт навінкі - 7,80 рубля.

Апошнія навіны