BE RU EN

Над станцыяй метро «Пятроўшчына» ў Менску ўзняўся вялізны слуп чорнага дыму

  • 15.08.2024, 14:22

У МНС расказалі, што гэта было.

Сталічныя ратавальнікі 15 жніўня ліквідавалі пажар на дзявятым паверсе будынка ў раёне станцыі «Пятроўшчына», паведамілі ў прэс-службе МНС.

Агнём пашкоджаны ўцяпляльнік на пляцы блізу 70 квадратных метраў.

Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны