BE RU EN

У студыі ў Салаўёва раптам загаварылі аб паразе Расеі ў вайне

  • 15.08.2024, 16:36

Аб паразе загаварыў кінарэжысёр-прапагандыст Шахназараў.

У студыі расейскага прапагандысцкага ток-шоў «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» кінарэжысёр Карэн Шахназараў раптоўна загаварыў аб тым, што Расея можа саступіць у вайне.

Магчыма, каментуючы паспяховую ўкраінскую аперацыя на тэрыторыі РФ у Курскай вобласці ён заявіў:

«Мы павінны зыходзіць з таго, што мы можам саступіць. Можам! Калі далей будуць такія ляпы, мы можам саступіць. І гэта не паражэнне, не панікёрства, гэта проста абсалютнае разуменне той цаны, якую давядзецца заплаціць нам і нашай радзіме».

Пасля гэтага Шахназараў узгадаў Сталіна і дадаў, што расейцам патрэбныя нейкія стымулы:

«Відаць, нам патрэбныя нейкія магутныя стымулы ўнутры, каб у нас у галовах склалася сітуацыя, што будзе ў выпадку, калі мы саступім. Што з намі будзе».

Апошнія навіны