Менскае «Дынама» прабілася ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы
- 15.08.2024, 21:01
Там ягоным спаборнікам стане 34-разовы чэмпіён Бельгіі.
Менскае «Дынама» перамагло гібралтарскі «Лінкальн Рэд Імпс» у суме двух матчаў у 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы УЕФА.
Пасля ўмоўна дамашняй перамогі з лікам 2:0 беларускі клуб саступіў на выездзе з мінімальнай розніцай – 1:2.
Такім чынам, «Дынама» прабілася ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы. Там яго спаборнікам стане 34-разовы чэмпіён Бельгіі «Андэрлехт». Матчы пройдуць 22 жніўня ў Мезекевешдзе і 29 жніўня ў Брусэлі.
У выпадку праходу «Андэрлехта» дынамаўцы згуляюць у групе Лігі Еўропы, у выпадку вылету – у групе Лігі канферэнцый.