BE RU EN

Пад Гародняй знайшлі незвычайныя баравікі

  • 16.08.2024, 18:58

Госці з Амерыкі?

Пад Горадняй заўважылі рэдкі для нашых месцаў від белых грыбоў – залацісты баравік. Некалькі такіх грыбоў знайшлі пад Гожам, паведамляе newgrodno.by.

Радзіма залацістага баравіка – Амерыка. Як ён патрапіў у нашы лясы, складана сказаць. У Беларусі, ды і ў Еўропе ў цэлым, ён уважаецца за рэдкі від. Зрэшты, у нашай краіне залацістыя баравікі раней ужо знаходзілі ў Берасцейскай і Менскай абласцях.

Спецыялісты адзначаюць, што гэтыя грыбы ядомыя. Можна іх браць без асцярогі, галоўнае, не пераблытаць з жоўцевым грыбам.

На смак жа залацістыя баравікі практычна не адрозніваюцца ад звыклых нам белых.

Апошнія навіны