BE RU EN

«Зглузду можа з'ехаць»: войска РФ сутыкнулася з нечаканымі праблемамі пад Ліпцамі

  • 4.08.2024, 18:33

Z-каналы б'юць трывогу.

Прайшло ўжо некалькі месяцаў з таго моманту, як расейскі наступ на Харкаў канчаткова захлынуўся. Але войска РФ замест таго, каб згортваць задуму і адводзіць войскі, працягвае збіраць там сваю жывую сілу.

Пра жахлівыя страты ў раёне Ліпцаў распавёў расейскі Z-рэсурс «Паўночны канал». Ён апублікаваў перапіску з акупантам, які знаходзіцца на гэтым участку фронту, паведамляе Дыялог.UA.

Вайсковец РФ піша пра вельмі актыўныя абстрэлы на Ліпцоўскім кірунку. Страты ў УС РФ катастрафічныя, і эвакуацыя "грузу 200" амаль не праводзіцца. Там таксама назіраецца вельмі моцны кадравы дэфіцыт.

«Людзей не стае. З усяго начальства з намі толькі адзін камандзір, хаця павінна быць тры. І то гэты адзін афіцэр 8-га чысла сыдзе, і мы тут будзем адны. Хлопцы п'юць і наркотыкі ўжываюць. Але тут, калі не піць і не ўжываць, можа і згузду з'ехаць. МПС (маральна-псіхалагічны стан - рэд.) на нулі. Шмат "200-х" і параненых. Калі трупы прывозілі, то з усіх толькі траіх пазналі, астатнія - па ДНК. Не ўсіх адвозяць родным, закопваюць на месцы, а шмат проста раскладаюцца», - паведаміў вайсковец РФ.

Апошнія навіны