BE RU EN

Джокавіч выйграў «золата» Алімпіяды-2024 і перапісаў гісторыю сусветнага тэніса

  • 4.08.2024, 19:21

Сербскі тэнісіст устанавіў унікальны рэкорд.

Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч (2-е месца ў рэйтынгу ATP) стаў алімпійскім чэмпіёнам у адзіночным разрадзе ў мужчын, паведамляе Sports.kz.

У фінале Алімпіяды-2024 Джокавіч сустрэўся з гішпанцам Карласам Алькарасам (3-е месца) і падолеў яго ў двух сэтах — 7:6 (7:3), 7:6 (7:2).

Такім чынам, Новак Джокавіч здабыў залаты медаль, а Карлас Алькарас стаў сярэбраным прызёрам турніру. Перамога на Алімпіядзе дазволіла Джокавічу ўстанавіць унікальны рэкорд: ён стаў першым тэнісістаў і гісторыі, які выйграў абсалютна ўсе буйныя турніры — ад «Мастэрсаў» (40) і «Вялікі шлем» (24) да Выніковага (7) і Алімпіяды.

Апошнія навіны