BE RU EN

СМІ: Расейскія салдаты пачалі помсціць сваім камандзірам

  • 4.08.2024, 19:27

Расстрэльваюць проста на фронце.

Указ Пуціна аб рэзкім павелічэнні грашовых выплат расейскім добраахвотнікам гаворыць аб тым, што да кіраўніка Крамля давялі інфармацыю аб значным падзенні колькасці ахвочых служыць у расейскім войску.

Аднак новыя выплаты не дапамогуць, бо тыя, хто быў гатовы адправіцца на вайну за грошы, ужо даўно на фронце. Аб гэтым піша dialog.ua са спасылкай на расейскага Z-ваенкара Wayne Howell.

"Здаецца, да Пуціна ўсё ж такі данеслі сітуацыю з рэальнай колькасцю добраахвотнікаў. Толькі гэта не паможа. Хто быў гатовы быць мясам за грошы, тыя ўжо тамака. Хто не гатовы, тых ніякімі грашыма не завабіць", - піша ён.

З ягоных слоў, адзінае разумнае выйсце для расейцаў - змяніць стаўленне да пяхоты як да расходнага матэрыялу. Камандаванне УС РФ кідае пяхоту на дакладную згубу дзеля малаважных прасоўванняў. Расейцы, разумеючы абстаноўку на фронце, адмаўляюцца ісці ў войска. Яны патрабуюць ваенных судоў над "камандзірамі-мяснікамі".

У перапісцы з карыстальнікам ён адзначыў, што на фронце ўжо фіксуюць выпадкі расстрэлу камандзіраў з боку расейскіх вайскоўцаў у якасці помсты.

Апошнія навіны