BE RU EN

Алімпіяда-2024: Беларуска фінішавала 61-й у групавой гонцы на веласіпедах па шашы

  • 4.08.2024, 20:16

Ганна Церах лідзіравала за 50 км да фінішу, але страціла высокія пазіцыі.

Крыстэн Фолкнер з ЗША перамагла ў групавой велагонцы на 158 км у рамках Алімпіяды-2024 у Парыжы з вынікам 3:59.23.

За 50 км да фінішу беларуска Ганна Церах лідзіравала ў групе з дзвюма спартоўкамі з Афганістана, але да фінішу страціла высокія пазіцыі, піша pressball.by.

Серабро дасталася Мар'яне Фос з Нідэрландаў, бронза - Лотэ Капецкі з Бэльгіі.

Церах у выніку заняла 61-е месца (10.55).

Веласпорт. Жанчыны. Групавая гонка на 158 км

1. Крыстэн Фолкнэр (ЗША) — 3:59.23

2. Мар'яна Фос (Нідэрланды) - 4:00.21

3. Лотэ Капецкі (Бэльгія) - 4:00.21

…61. Ганна ЦЕРАХ (Беларусь) — 4:10.18

Апошнія навіны