«Згарэлі жыўцом»: спікер ВМС УСУ распавёў аб стратах расейцаў на крэйсеры «Маршал Усцінаў»
- 4.08.2024, 20:27
Інцыдэнт адбыўся падчас вучэнняў у Баранцавым моры.
Падчас вучэнняў ВМФ РФ па супрацьпаветранай абароне ў Баранцавым моры на крэйсеры «Маршал Усцінаў» жыўцом згарэлі некалькі маракоў.
Як паведамляе apostrophe.ua, пра гэта напісаў у Facebook прадстаўнік ВМС УСУ Дзмітрый Плецянчук.
«Ракетны крэйсер «Маршал Усцінаў» так палохаў NATO падчас вучэнняў у Баранцавым моры, што пара марачкоў на ім згарэла жыўцом на днях. Уяўляю твар маракоў NATO. Эх, шкада так сціпла. У іх два такіх застаецца, тыпу крэйсера «Масква», - напісаў Плецянчук.
У каментарах ён зазначыў, што карабель, на жаль, не патануў.
30 ліпеня Паўночны флот РФ паведаміў аб разгортванні сіл у Баранцавым моры ў рамках маштабных вучэнняў. Між іншым, ракетны крэйсер «Маршал Усцінаў» выйшаў з Кольскага заліва і правёў карабельнае вучэнне па супрацьпаветранай абароне, а таксама па нанясенні паразы карабельнай групоўцы ўмоўнага ворага.