BE RU EN

«Узаемадачыненні Пуціна і Лукашэнкі зараз не ў лепшым становішчы»

  • 4.08.2024, 20:42

Ці ёсць нагода для міжасобаснага канфлікту?

Расейскі апазіцыйны журналіст Ігар Якавенка ў інтэрв'ю 24 Каналу зазначыў, што для Уладзіміра Пуціна важная вернасць і лаяльнасць Аляксандра Лукашэнкі.

Пры гэтым, са слоў Якавенкі, узаемаадносіны Пуціна і Лукашэнкі зараз не ў лепшым становішчы. Беларускі дыктатар ужо спрабуе стварыць пэўную зону манеўру паміж Расеяй і Кітаем. Сумесныя вучэнні беларускіх і кітайскіх вайскоўцаў таму пацвярджэнне.

Дроны, якія залятаюць на тэрыторыю Беларусі з Расеі, для Лукашэнкі з'яўляюцца дробяззю. Яму, як і Пуціну, усё роўна на грамадзян сваёй краіны. Ім важныя толькі яны самі і іх улада. Не варта ўважаць, што гэтыя падзеі можна выкарыстоўваць як аргументы для міжасобаснага канфлікту, заявіў Якавенка.

- Гэта не адбудзецца. Я думаю, што пакуль гэта ўсё цярпіма, - адзначыў расейскі апазіцыйны журналіст.

Дачыненні паміж Лукашэнкам і Пуціным залежаць ад таго, наколькі беларускі дыктатар будзе падтрымліваць расейскага, дэманстраваць сваю лаяльнасць і ўдзельнічаць у правакацыях.

- Пакуль Лукашэнка гэтыя абавязкі хаўрусніка выконвае, - дадаў Якавенка.

Апошнія навіны