Украінскія партызаны знішчылі важны лагістычны вузел акупантаў у Данецку
- 4.08.2024, 21:13
Пашкодзілі ўчастак чыгункі, праз якую расейцы перапраўлялі тэхніку.
Украінскае падполле знішчыла важны лагістычны вузел акупантаў у Данецку. Партызаны пашкодзілі ўчастак чыгункі, праз якую расейцы перапраўлялі тэхніку.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Цэнтр нацыянальнага Супраціву.
Паводле звестак ЦНС, агент «Атэш» падпаліў рэлейную шафу на чыгунцы, якая праходзіць праз увесь Калінінскі і Будзёнаўскі раёны часова акупаванага Данецка.
Гэты ўчастак чыгуначных злучэннящ у бок Тарэцкая і Прагрэсу служыць для расейскіх акупантаў лагістычным хабам для падвозу боепрыпасаў, вайсковай тэхнікі і асабовага складу.