BE RU EN

Экспэрт расказаў аб праблемах РФ са стратэгічнай авіяцыяй

  • 4.08.2024, 21:27

"Хутка будзе як з караблямі".

Расея мае сур'ёзныя праблемы са стратэгічнай авіяцыяй, паведаміў у інтэрв'ю Radio NV украінскі авіяцыйны экспэрт Анатоль Храпчынскі.

"Самалёт Ту-95М - вельмі стары. Расея спачатку стварыла "цар-набой", потым пачала думаць, дзе браць "цар-гармату". Гэта пра ракеты Х-101. Адбылася мадэрнізацыя Ту-95, па якой яны павесілі пад крыло 8 ракет. Гэта істотна нагрузіла планёр, рухавікі. Гэта выкарыстанне падвойнага рэсурсу. Ёсць рэсурс рухавікоў - 30 тысяч гадзін. На два падзяліць - такі будзе рэсурс, калі мы з крытычнай масай лятаем", - патлумачыў Храпчынскі.

Ён дадаў, што расейскі бамбавік Ту-95М не быў разлічаны на тое, каб несці пад крылом ракеты. Таму нават пасля "мадэрнізацыі" самалёт нельга выкарыстоўваць для запуску ракет Х-101.

"У яго ёсць бомбаадсек, у які планавалася пэўную колькасць ракет Х-55, або бомбаў, якія свабодна падаюць. Расейцы казалі, што яны мадэрнізавалі сёе-тое па крыле, але насамрэч гэтага недастаткова. Бо для гэтага трэба было поўнасцю пераглядаць крыло. І таму мы ўжо бачылі ўзлёт чатырох Ту-95 і пуск чатырох ракет, у адрозненне ад першых пускаў, калі запускалі па 8 ракет з аднаго самалёта", - адзначыў Храпчынскі.

Са слоў авіяцыйнага экспэрта, праблема з расейскімі бамбавікамі будзе развівацца і ў далейшым. Бо зараз РФ не мае магчымасцяў стварыць новы рухавік для Тую-95М або зрабіць істотную мадэрнізацыю.

"Тое, што стваралася пасля Ту-95 - значна з карацейшым рэсурсам. Бо рухавік з рэсурсамі 3000 гадзін. І ўвогуле расейцы не могуць будаваць стратэгічныя самалёты. Таму праблематыка са стратэгічнай авіяцыяй сур'ёзная. І таму тут будзе адбывацца сітуацыя, як у Чорным моры. Калі караблёў няма, а "Калібры" ёсць. Колькасць стратэгічнай авіяцыі памяншаецца, а ракеты ёсць. Менавіта таму з'явілася ракета Х-69, якая можа запускацца з тактычнай авіяцыі, якую Расея можа будаваць. Зразумела, што гэта не тая колькасць, якую знішчае Украіна", - сказаў Храпчынскі.

Апошнія навіны