BE RU EN

МіГ-29 у Запарожскай вобласці разнёс логава акупантаў авіябомбай Hammer

  • 4.08.2024, 21:45

Удар нанесены з дзіўнай дакладнасцю.

4 жніўня знішчальнік «МіГ-29» 40-й Асобнай артылерыйскай брыгады «з дакладнасцю да сантыметра» нанёс удар па шматпавярхоўцы, у якой дыслакаваліся акупанты, піша «Дыялог.UA».

Расейскіх салдат высачыў у вёсцы Несцяранка Запарожскай вобласці БПЛА аэраразведчыкаў роты ўдарных беспілотнікаў 128-й асобнай горна-штурмавой брыгады. Знішчальнік скінуў авіябомбу AASM-250 "Hammer" на логава расейскіх захопнікаў.

Відэа выбуху дома апублікаваў у сваім Telegram-канале галоўны рэдактар «Цензор.Нет» Юры Бутусаў.

На запісе можна заўважыць як шматпавярховы дом выбухае, ва ўсе бакі разлятаюцца абломкі, частка будынка руйнуецца. Акупанты не мелі шанцаў выжыць.

Апошнія навіны