BE RU EN

Дзе і за колькі купілі самую дарагую кватэру ў ліпені па-за межамі Менскай вобласці

  • 6.08.2024, 9:43

Разам з ёй уласны пляц, тэраса і парковачнае месца.

У ліпені 2024 года ў Берасце купілі кватэру за 220 тысяч далараў. Яна была самай дарагой, сярод набытых за межамі Менскай вобласці, піша realt.by.

Гэтая кватэра размешчаная ў новым жылым комплексе «Малінаўка» на праспекце Рэспублікі. Сёння тут пабудаваны адзін 3-павярховы і два 5-павярховыя дамы, а таксама два дамы па 10 таунхаусаў у кожным. Пры гэтым будаўніцтва комплексу працягваецца.

У ліпені 2024 года ў адным з таўнхаузе ў ЖК купілі кватэру за 220 тысяч даляраў (або 1598 даляраў за квадратны метр). Агульная плошча двухузроўневай кватэры склала 137,5 квадратнага метра. Разам з кватэрай уласны пляц, тэраса і парковачнае месца.

Апошнія навіны