Суперкамбэк: сербскія баскетбалісты стварылі цуд на Алімпіядзе-2024
- 7.08.2024, 10:59
Адыграліся з -24 у матчы супраць Аўстраліі.
У рамках чвэрцьфіналу алімпійскага баскетбольнага турніру каманда Сербіі перамагла каманду Аўстраліі.
Еўрапейскі калектыў у ходзе сустрэчы меў вялізныя праблемы, саступаючы ў моманце 24 балы. Нягледзячы на цяжкасці, сербам удалося дагнаць спаборніка, а ў дадатковы час вырваць перамогу, піша nv.ua.
Сербія здзейсніла самы вялікі камбэк у гісторыі Алімпійскіх гульняў.
Галоўным героем сербскай каманды стаў Нікола Ёкіч, які набраў 21 бал, зрабіў 14 падбораў і аддаў дзевяць перадач.
Сербія ў паўфінале згуляе супраць пераможцы пары ЗША - Бразілія.
Сербія — Аўстралія 95:90 (17:31, 25:23, 25:11, 15:17, 13:8)