BE RU EN

Украінскі FPV-дрон збіў расейскі гелікаптэр Мі-28 у Курскай вобласці

  • 7.08.2024, 11:41

Атаку паказалі на відэа.

У Курскай вобласці 6 жніўня быў збіты расейскі ўдарны гелікаптэр Мі-28. А сёння з'явілася відэа, якое дэманструе, што яго збіў украінскі FPV-дрон-камікадзэ. Відэа практычна адначасова з'явілася на некалькіх суполках і Telegram-каналах, так што выявіць, хто паказаў яго першым - невядома. Аб гэтым піша "Мілітарны".

Пра тое, што гелікаптэр быў збіты падчас аперацыі ў Курскай вобласці, паведаміў шэраг расейскіх прапагандысцкіх Telegram-каналаў. У тым ліку Аляксей Зямцоў (“Ваявода вяшчае”). Ён не ўдакладніў канкрэтную мадэль, толькі ўказаў, што нібыта пасля знішчэння экіпажу ўдалося адвесці і пасадзіць борт.

Мяркуючы з відэа, якое з'явілася ў сацсетках, дрон заляцеў гелікаптэру ў заднюю шрубу. У сацсетках гэта ўжо называюць "новай вяхой у развіцці вайсковых дронаў".

Адзначаецца, што ўчора быў таксама знішчаны гелікамптэ Ка-52 расейскага войска. У выніку жорсткай пасадкі ён пачаў гарэць.

Страты ворага ўзраслі праз сітуацыю на расейска-украінскай мяжы, у Сумскай вобласці. УС РФ сталі часцей выкарыстоўваць баявыя гелікаптэры для патрулявання і абстрэлу пазіцый украінскіх абаронцаў. Узраслі і страты гэтых вайсковых машын.

Апошнія навіны