BE RU EN

Літва размяшчае на мяжы з Беларуссю супрацьтанкавыя вожыкі

  • 7.08.2024, 15:04

І «зубы дракона».

Улады Літвы ўмацоўваюць мяжу з Беларуссю і Расеяй супрацьтанкавымі вожыкамі, так званымі «зубамі дракона» і іншымі абарончымі сродкамі, паведамляе LRT.

Са слоў міністра абароны Літвы Лаўрынаса Касчунаса, улады Літвы закупілі сродкі контрмабільнасці ў літоўскіх вытворцаў. На гэтыя мэты было выдаткавана 4 мільёны еўраў бюджэтных сродкаў.

- Закупленыя сродкі контрмабільнасці дастаўляюцца ў 27 пунктаў у раёне мяжы, - удакладніў Касчунас.

Першы адцінак у памежжы з дваццаці сямі, дзе будуць захоўвацца абарончыя сродкі, павінны адкрыць 22 жніўня. Плануецца, што ў выпадку неабходнасці загароды будуць аператыўна дастаўляць да месцаў устаноўкі.

Апошнія навіны