BE RU EN

Былы супрацоўнік СБУ: Лукашэнка маўчыць

  • 9.08.2024, 12:02

Беларускі дыктатар ніяк не рэагуе на няўдачы РФ у Курскай вобласці.

Ваенны экспэрт, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак у эфіры Radio NV звярнуў увагу, што на баявыя дзеянні ў Курскай вобласці не адрэагаваў супольнік расейскага дыктатара Пуціна - беларускі ўзурпатар Лукашэнкі.

«Тэфлонавы дыктатар Аляксандр Лукашэнка [не сказаў] нічога, ні слова, ні пары з вуснаў наогул. Такое ўражанне, што ён не ведае, што адбываецца ў Курску. Хаця звычайна ён каментуе любыя падзеі — у Кітаі, у ЗША. Нічога. Ён заняты сельскай гаспадаркай», - адзначыў Ступак.

Таксама экспэрта здзівіла адсутнасць рэакцыі чальцоў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, у якую ўваходзіць РФ:

«Гэй, АДКБ, там быццам бы на вашага сябра напалі, вы павінны хоць нешта сказаць. Такое ўражанне, што ў іх сайт проста на рамонце, на тэхнічным абслугоўванні. Якая рэакцыя? Я не бачыў ніякай рэакцыі ад кожнага сябра АДКБ».

Апошнія навіны