BE RU EN

Беларускія вайскоўцы выдалі дзіўную заяву па расейскіх «шахедах» над Гомелем

  • 5.09.2024, 13:37

Палкоўнік Фралоў не змог растлумачыць, чые дроны падалі над беларускім горадам.

Мінімум шэсць расейскіх «шахедаў» заляцелі ў Беларусь пасля нападу на Кіеў.

У Гомелі прагрымелі мінімум два выбухі пасля таго, як дроны былі збітыя сіламі СПА.

Беларускія вайскоўцы выдалі дзіўную заяву, у якой не змаглі растлумачыць, чые дроны падалі над беларускім горадам.

«Сёння ноччу, 5 верасня, быў зафіксаваны факт парушэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы, як мяркуецца, беспілотнымі лятальнымі апаратамі.

Была прынятая пстанова на іх знішчэнне. Своечасовымі дзеяннямі дзяжурных сіл у супрацьпаветранай абароне ўсе мэты парушальнікаў былі знішчаны.

Паводле гэтага факту праводзіцца праверка», - заявіў начальнік Галоўнага штаба - першы намеснік камандзіра ВПС і войскамі СПА палкоўнік Сяргей Фралоў.

Апошнія навіны