Сіноптыкі: Беларусь стане самай гарачай краінай Еўропы
- 5.09.2024, 12:49
Некалькі дзён.
Антыцыклон Квенцін з ног на галаву пераверне ўсю атмасферную цыркуляцыю ў Еўропе, піша тэлеграм-канал «Надвор’е».
Паводле інфармацыі канала, хутка Квенцін «ператворыцца ў антыцыклоннага блакавальнага монстра і дзён 10 будзе пампаваць нам цеплыню з Цэнтральнай Азіі».
Прычым пасля 10 верасня за халодным фронтам могуць быць і Грэцыя з Балгарыяй. А Беларусь стане адной з самых цёплых краін на еўрапейскім кантыненце.
Перыяд цёплага надвор'я захаваецца ў нашым рэгіёне мінімум да 12 верасня. Дзённыя тэмпературы будуць ад +23 на ўсходзе і да +31 на паўднёвым захадзе РБ.
А вось з заходняй Еўропы цеплыня на гэтым тыдні паступова адыдзе. Сырое і халаднаватае паветра з Атлантыкі пракрадзецца на кантынент, пачынаючы з поўначы Гішпаніі, далей у Францыю і Нямеччыну, і да сярэдзіны наступнага тыдня дабярэцца да заходняй Польшчы. Ну а Гішпаніі ўвогуле не пашанцавала. Там найбліжэйшым часам будзе кастрычніцкае надвор'е.