BE RU EN

Мінабароны Беларусі закупляе кітайскія дроны

  • 5.09.2024, 19:14

На 631 тысячу беларускіх рублёў.

Мінабароны апублікавала тэндар на набыццё дзевяці беспілотных лятальных апаратаў кітайскай кампаніі Autel. Пачатковы кошт куплі ацэнены на 631 тысячу беларускіх рублёў.

У рамках закупу «Тактычны беспілотны авіяцыйны комплекс блізкага дзеяння або аналаг» мяркуецца набыць тры мадэлі дронаў. У тым ліку чатыры асобнікі EVO MAX 4N Standard Bundle і столькі ж EVO MAX 4 Т, а таксама адзін Dragonfish Standard.

Заканчэнне тэндару намечанае на 19 верасня.

Апошнія навіны