BE RU EN

У Віцебску загінулі два міліцыянеры

  • 10.01.2025, 10:08

Абодва інспектары былі «пры выкананні службовых абавязкаў».

Падчас нясення службы ў Віцебску загінулі два ўчастковыя інспектары міліцыі, паведамляе прэс-служба МУС.

«Учора блізу 17 гадзін у Віцебску пры выкананні службовых абавязкаў у выніку няшчаснага выпадку загінулі двое ўчастковых інспектараў міліцыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.

Расследаванне знаходзіцца на асабістым кантролі міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова.

Апошнія навіны