«Як пасля атамнай бомбы»: пажары ў Лос-Анджэлесе знішчылі 10 тысяч дамоў
- 10.01.2025, 10:52
Загінулі як мінімум сем чалавек.
У Лос-Анджэлесе Каліфорніі ЗША ў выніку разбуральных лясных пажараў знішчана амаль 10 000 дамоў і іншых будынкаў. Агонь лютуе тры дні нягледзячы на тое, што вецер крыху сціх, піша Reuters у пятніцу, 10 студзеня.
Пажары ў раёне Палісэйдс на захадзе горада і ў раёне Ітон - на ўсходзе, недалёка ад Пасадэны, лічацца самымі разбуральнымі ў гісторыі Лос-Анджэлеса. Яны знішчылі больш за 34 000 акраў (13 750 гектараў), або амаль 53 квадратныя міліь (85 квадратных кіламетраў), ператварыўшы цэлыя кварталы ў попел.
Колькасць загінулых у выніку пажараў вырасла да дзясяці чалавек, паведамляе тэлеканал CNN. Мясцовыя ўлады чакаюць росту колькасці ахвяр, бо агонь ускладняе доступ у некаторыя раёны.
Шэрыф Лос-Анджэлеса Роберт Луна заявіў, што сітуацыя выглядае так, быццам «на гэтыя раёны ўпала атамная бомба». Ён дадаў, што «не чакае добрых навін» аб колькасці загінулых.
Паводле інфармацыі дэпартамента лясной гаспадаркі і супрацьпажарнай абароны Каліфорніі, пажар у Херсце, які лютуе з 7 студзеня, ужо лакалізаваны больш чым на траціну. Сэрвіс Cal Fire прыводзіць звесткі аб астатніх пажарах у горадзе на вечар 9 студзеня:
пажар у Палісэйдс на плошчы, не меншай за 19 978 акраў (8000 гектараў) лакалізаваны на 6%;
пажар Ітон - 13 690 акраў (амаль 5500 гектараў), лакалізацыя 0%;
пажар Херст - 771 акр (717 га), лакалізавана 37%;
пажар у Лідзіі: не менш за 348 акраў (140 га), лакалізавана 60%;
пажар Кэнэта - 960 акраў (390 га) і 0% лакалізавана.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 9 студзеня заявіў, што федэральны ўрад кампенсуе 100% выдаткаў на неабходныя працы па аднаўленні ў Лос-Анджэлесе цягам наступных 180 дзён, каб аплаціць вываз смецця і небяспечных матэрыялаў, будаўніцтва часовых сховішчаў і выплату заробкаў ратавальнікам.
«Я сказаў губернатару і мясцовым чыноўнікам, каб яны не шкадавалі сродкаў, каб зрабіць усё неабходнае і лакалізаваць гэтыя пажары», – сказаў Байдэн пасля сустрэчы са старэйшымі дарадцамі ў Белым доме.
Раней Джо Байдэн скасаў паездку ў Італію, дзе павінен быў сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, праз лясныя пажары ў Каліфорніі.
9 студзеня амерыканскія СМІ паведамлялі, што ў выніку лясных пажараў ля горада Лос-Анджэлеса, якія сталі некіравальнымі праз вецер, загінулі сама меней пяць чалавек, амаль 180 тысяч жыхароў эвакуявалі, знішчана больш за 1000 будынкаў, што зрабіла пажары самымі разбуральнымі ў гісторыі горада.
Агонь хутка дабраўся да элітнага раёна ў Лос-Анджэлесе, дзе жывуць знакамітасці, напрыклад, Бэн Афлек, Джэніфер Эністан, Том Хэнкс, Пэрыс Хілтан, Брэдлі Куперы і іншыя.