Беларусаў здзівілі незвычайныя канструкцыі ў Магілёве
- 10.01.2025, 17:50
Мясцовыя жыхары паспрабавалі патлумачылі, што да чаго.
Мужчына ў TikTok задаўся пытаннем, што азначаюць апорныя лаўкі ў Магілёве. Каментатары паспрабавалі яму растлумачыць, але сярод здагадак былі і фантастычныя варыянты, адзначае «Зеркало».
«Хто з Магілёва ёсць? Растлумачце, вось мы ў парку. Вось што гэта за прыстасаванне? Гэта абутак чысціць, ставіць? Прымаць сонечныя ванны? Але таксама нязручна. Гэта прывязваць каня? Ці ўвогуле нейкая сонечная батарэя драўляная?», - задаўся пытаннем мужчына, адзначыўшы, што такія канструкцыі ў парку паўсюль.
Каментатары прапанавалі свае варыянты прызначэння такіх лавак.
«Мне здаецца, што гэта для дзяцей і дарослых якія малююць, свайго кшталту мальберты».
«Радыёлакацыйная станцыя. Не бачыце што накіраваная ўверх, ці што?
«Гэта падстаўка. На яе прыкручваецца дэкаратыўная шыльда і інфармацыяй аб горадзе».
«Проста была памылка ў дызайне лаўкі…»
Але як высветлілася, такія лавы прызначаны для людзей з праблемамі апорна-рухальнага апарата.
«Аўтар не разумее, гэта для людзей з абмежаванымі рухамі, якія не могуць сесці або ім цяжка паднімацца пасля».
«Для таго, каб можна было абаперціся для людзей, якія не могуць садзіцца на лаўку».
«Там былі надпісы, для каго! Для людзей з ускладненнямі рухальнага апарата, абаперціся!»