У Беларусі пахаладае да -11°С
- 10.01.2025, 18:55
Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя дні.
У выхадныя пахаладае, а ў панядзелак чакаецца да -11°С. Пра гэта паведамляе pogoda.by.
У суботу, 11 студзеня, надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, які перамесціцца з краін Балтыі на заходнія раёны краіны. Воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць ападкі - снег, мокры снег, дождж. Раніцай і ўдзень у многіх раёнах чакаюцца невялікія ападкі - у асноўным снег, мокры снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -4...+1°С, максімальная ўдзень -2...+2°С. Атмасферны ціск будзе расці.
12 студзеня, у нядзелю, варункі надвор'я працягне фармаваць цыклон, які страчвае актыўнасць. Воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, удзень у многіх раёнах Беларусі пройдзе невялікі снег, мокры снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных кірункаў слабы да сярэдняга, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -1...6°С, максімальная ўдзень -4...+1°С.
13 студзеня, у панядзелак, ноччу надвор'е ў асноўным будзе фармаваць няўстойлівая паветраная маса арктычнага паходжання, удзень адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег, днём пераважна без ападкаў. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, удзень з пераходам на заходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -2...8°С, пры праясненнях паветра будзе ахалоджвацца да -11°С, максімальная ўдзень 0...-6°С.