BE RU EN

Супрацоўнікаў «Газпрама» вывозяць з Еўропы

  • 10.01.2025, 19:06

Расейская кампанія пераарыентуецца на Турцыю.

Расейскі "Газпрам" актыўна пераарыентуецца на Турцыю праз пагаршэнне ўмоў працы ў Еўрапейскім Звязе.

З інфармацыі крыніц расейскага выдання The Moscow Times, кампанія вывезла сваіх работнікаў з ЕЗ, уключаючы сем'і, і арганізавала моўныя курсы турэцкай мовы для падрыхтоўкі да працы на новым рынку.

Работнікі, якія абслугоўвалі газаправоды Паўночны струмень і Турэцкі струмень, пакінулі Еўропу, дзе дзейнасць кампаніі ўскладнілася з-за санкцый. Частка работнікаў ужо перабралася ў Турцыю, дзе "Газпрам" плануе стварыць новы газавы хаб. У канцы года работнікі займаліся пошукам жылля ў Стамбуле і перавозілі свае сем'і.

З-за санкцый "Газпрпм" страціў шэраг кампаній у Нямеччыне (Securing Energy for Europe GmbH) і Вялікабрытаніі (Gazprom Marketing & Trading), актывы якіх былі нацыяналізаваны. Таксама манаполія ліквідавала дзве кампаніі ў Нідэрландах – Gazprom Sakhalin Holdings B.V. і Gazprom Finance B.V. Гэтыя структуры выкарыстоўваліся для аптымізацыі падаткаабкладання, але пасля скасавання пагаднення аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання паміж Расеяй і Нідэрландамі іх фінансавыя перавагі зніклі.

Пасля спынення транзіту праз Украіну з 2025 года адзіным маршрутам пастаўкі газу ў ЕЗ застанецца Турэцкая плынь. Аднак экспарт "Газпрама" ў Еўропу ўжо скараціўся больш чым на 80% у параўнанні з 2021 годам. У 2024 годзе кампанія экспартавала толькі 32 млрд. кубаметраў газу, што набліжаецца да паказчыкаў другой паловы 1970-х гадоў.

Апошнія навіны