BE RU EN

Турэцкія гандбалісты адмовіліся гуляць з беларусамі

  • 10.01.2025, 21:11

За два тыдні перад матчам з'явілася «праблема з залай».

Галоўны трэнер каманды Беларусі ў гандболе Юрый Шаўцоў паскардзіўся на адсутнасць жадання спаборнікаў праводзіць таварыскія матчы з беларусамі. Як ён расказаў сайту handballfast.com, матч сарваўся зусім нечакана:

– Магу расказаць адну гісторыю з мінулага года. Атрымалі запрашэнне на таварыскія матчы з Турцыі. Пра яго мы нікому не казалі, толькі цяпер раскрываю гэты сакрэт.

За два тыдні да гульні даслалі туркам ліст, трэба ж квіткі браць. Атрымалі адказ, што ў іх праблема з залай, хоць, як потым даведаліся, з залай усё было добра. Але мы адпісалі, што калі ў вас праблемы, дык прыязджайце да нас. Гэтая прапанова засталася без адказу.

Апошнія навіны