BE RU EN

Генерал Ходжэс: Расея стала значна слабейшай

  • 11.01.2025, 10:07

Названы галоўныя прыкметы.

Генерал-лейтэнант ЗША ў адстаўцы Бэн Ходжэс распавёў «24 Каналу», што зараз Расея знаходзіцца ў значна больш слабым становішчы, чым у 2024 годзе. Магчыма, адной з прычын з'яўляецца крах рэжыму Башара Асада, бо ў Пуціна было недастаткова сіл, каб выратаваць свайго супольніка. Гэта вельмі паказальна.

Бэн Ходжэс падкрэсліў, што апошняя расейская падводная лодка вымушана пакінуць Міжземнае мора. Расея больш не можа выкарыстоўваць сваю ваенна-марскую базу ў Сірыі.

«Гэта сур'ёзныя прыкметы праблем. Я таксама яскрава памятаю люты 2024 года. Навіна аб захопе Аўдзееўкі збянтэжыла ўсіх. З таго часу прайшло 11 месяцаў. Расея змагла прасунуцца наперад толькі прыкладна на 60 кіламетраў», - адзначыў генерал-лейтэнант ЗША ў адстаўцы.

Ён зазначыў, што, нягледзячы на каласальныя страты людзей і тэхнікі, расейцы не захапілі Пакроўск.

Расейцам таксама не ўдаецца зменшыць украінскі плацдарм у Курскай вобласці. Акрамя таго, Украіна нядаўна ў гэтым рэгіёне пачала новую атаку. Са слоў Бэна Ходжэса, гэта паказвае на сур'ёзныя праблемы Расеі.

Апошнія навіны