BE RU EN

Беларусам дакучліва нагадалі аб падатках

  • 11.01.2025, 10:24

МПЗ пачало кампанію збору грошай з насельніцтва.

З 1 студзеня 2025 года ў Беларусі стартуе штогадовая кампанія дэкларавання даходаў. Падатковую дэкларацыю за 2024 год неабходна падаць да 31 сакавіка 2025 года, паведамляе Міністэрства падаткаў і збораў.

Дэкларацыю павінны падаць тыя, хто:

за апошнія 5 гадоў прадаў больш за адзін жылы дом, кватэру, гараж, лецішча або зямельны надзел;

у 2024 годзе прадаў іншую нерухомасць (напрыклад, офісы ці склады) незалежна ад іх колькасці;

прадаў грузавыя аўтамабілі, аўтобусы ці два і больш легкавыя аўтамабілі;

атрымаў на працягу года падарункі ад няблізкіх сваякоў на суму больш за 10 431 рублі;

атрымаў даходы з-за мяжы, напрыклад, заробак або дарэнне ад замежных грамадзян і арганізацый.

Пасля падачы дэкларацыі падатковая да 30 красавіка 2025 года накіруе паведамленне аб суме падатку, аплаціць які трэба не пазней за 2 чэрвеня 2025 года.

Апошнія навіны