«Мазут выцякаў, а Пуцін тармазіў»
- 11.01.2025, 13:15
Чым выкліканая запозненая рэакцыя Крамля на аварыю танкераў у Чорным моры?
Аварыя расейскіх танкераў у снежні 2024 года выклікала разліў мазуту ў Чорным моры. У МЗС Украіны патлумачылі, чаму на катастрофу Пуцін адрэагаваў са спазненнем.
Так, толькі пасля 25 дзён з моманту катастрофы, 9 студзеня кіраўнік Крамля пракаментаваў яе, назваўшы адным з самых сур'ёзных выклікаў у галіне экалогіі за апошнія гады. Таксама расейскі дыктатар даручыў стварыць штаб для пераадолення наступстваў гэтага бедства, паведамляе «24 Канал» са спасылкай на брыфінг прадстаўніка МЗС Украіны Георгія Ціхага.
Са слоў Ціхага, з 15 да 31 снежня выцек нафтапрадуктаў у мора працягваўся, і расейскія ўлады не ўжывалі ніякіх дзейсных захадаў для ліквідацыі катастрофы. Толькі пасля таго, як маштабы сталі занадта відавочнымі для ўтойвання, расейскае кіраўніцтва пачало дэманстраваць занепакоенасць і бурную дзейнасць.
Дыпламат падкрэсліў, што аварыя варожых танкераў у Керчанскай пратоцы пацвярджае няздольнасць Расеі выконваць бяспеку суднаходства. Гэтая трагедыя - наўпроставае следства расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Ціхі заўважыў, што «ценявы флот» краіны-агрэсаркі не толькі прыносіць ёй мільярды даляраў прыбытку, але і падвышае рызыку такіх экалагічных няшчасцяў. Таму прадстаўнік МЗС звярнуўся да хаўруснікаў узмацніць санкцыйныя абмежаванні ў дачыненні да аператараў «ценявога флоту» Крамля.
Са слоў біёлага, мазут, які распаўсюджваецца ў выніку аварыі расейскіх танкераў у Керчанскай пратоцы, уяўляе сур'ёзную пагрозу для адэскага ўзбярэжжа. Плямы мазуту могуць дасягнуць Адэскай вобласці ўжо да сярэдзіны студзеня.