Расейка выпадкова пацвердзіла ўдар па вайсковым лагеры ў Белгародскай вобласці
- 11.01.2025, 20:35
ГУВ Украіны апублікавала перахопленую размову.
Украінская выведка атрымала радыёперахоп, у якім пацвярджаецца знішчэнне расейскага вайсковага лагера ў Белгародскай вобласці. У выніку атакі шэсць расейскіх салдат загінулі.
Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны апублікавала перахопленую размову, у якой сястра аднаго з захопнікаў апавядае аб стратах расейцаў.
“Ракета прыляцела на палігон. Ну, яны паспелі, некаторыя, дзецюкі сігануць у акопы, а шэсць жаўнераў тэрміновай службы загінулі», – гаворыцца ў размове.
ГУВ Украіны чарговы раз падкрэсліла, што за кожнае ваеннае злачынства, учыненае супраць украінскага народа, вінаватыя панясуць справядлівую адплату.