BE RU EN

Спецпрадстаўнік Трампа прыбыў у Ізраіль, каб дамагчыся спынення агню ў Газе

  • 12.01.2025, 10:54

Мэта – зрабіць гэта да інаўгурацыі прэзідэнта ЗША 20 студзеня.

Спецпрадстаўнік абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Блізкім Усходзе Стыў Уіткаф прыбыў у Ізраіль, каб дамагчыся спынення агню ў Газе і вызвалення ўсіх закладнікаў, якія трымаюць ХАМАС.

Пра гэта піша Axios.

Выданне піша, што Уіткаф скіраваўся з Ізраіля ў Катар «у рамках спробы Трампа ў апошнюю хвіліну націснуць на ўсе бакі, каб дасягнуць дамоўленасцяў да 20 студзеня».

Перад гэтым, 7 студзеня, абраны прэзідэнт ЗША Трамп заяўляў, што на Блізкім Усходзе будзе «пекла», калі ХАМАС не вызваліць закладнікаў да моманту ягонай інаўгурацыі.

Адзін з высокапастаўленых ізраільскіх чыноўнікаў сказаў, што Уіткаф перадаў прэм'ер-міністру Катара падчас іх сустрэчы ў горадзе Доха 10 студзеня, што Трамп хоча, каб угода была заключаная цягам некалькіх дзён.

Таксама 11 студзеня Уіткаф сустрэўся з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху. Іншы высокапастаўлены ізраільскі чыноўнік заявіў, што Уіткаф некалькі разоў падкрэсліваў важнасць дасягнення гэтай мэты да дня інаўгурацыі Трампа падчас кансультацый з Нетаньяху і ізраільскай перамоўнай камандай.

Выданне піша, што паводле вынікаў сустрэчы Нетаньяху даручыў дырэктару Масада Давіду Барнэа і некалькім іншым чыноўнікам неадкладна скіравацца ў Катар для прасоўвання ўгоды.

Цяпер непрамыя перамовы паміж Ізраілем і палестынскай групоўкай ХАМАС прадаўжаюцца пры пасярэдніцтве Катара, Егіпта і ЗША.

Апошнія навіны