У Менску трое падлеткаў разбілі восем прыпаркаваных аўтамабіляў
- 12.01.2025, 11:16
Яны ішлі па двары і так наносілі ўдары.
Трое падлеткаў у Менску пашкодзілі восем машынаў, пачатая крымінальная справа. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.
У міліцыю паступіла паведамленне, што ноччу ў прыпаркаваных каля дома аўтамабілях было разбітае шкло і бакавыя люстэркі, на кузавах з'явіліся ўвагнутасці. Супрацоўнікі міліцыі вызначылі, што машыны пашкодзілі двое 14-гадовых падлеткаў і іх 17-гадовы прыяцель. Яны ішлі па двары і беспадстаўна наносілі ўдары, пашкодзіўшы не менш за 8 транспартных сродкаў.
Падлеткі патлумачылі свае паводзіны тым, што знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення і не кантралявалі дзеянні.
Супрацоўнікі міліцыі праводзяць праверку паводле факту таго, як і дзе няпоўнагадовыя набылі алкаголь. Датычныя будуць змушаныя да адказнасці. Акрамя таго, вызначаецца памер прычыненых стратаў. Іх давядзецца кампенсаваць няпоўнагадовым і іхнім бацькам», – адзначылі ў міліцыі.
У дачыненні да хлопцаў распачалі крымінальную справу за хуліганства.