Партызаны прабраліся ў сакрэтную частку Мінабароны РФ на Далёкім Усходзе
- 12.01.2025, 11:36
Яна звязаная з ядзерным забеспячэннем.
Партызаны знайшлі сакрэтную частку Мінабароны РФ на Далёкім Усходзе. Тут можа знаходзіцца склад, які забяспечвае арсенал для Ціхаакіянскага флоту.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал партызанскага руху «АТЕШ».
«Агент правёў выведку на сакрэтным аб'екце МА РФ, размешчаным у мястэчку Фокіна, Прыморскага краю. Згодна з дакументамі, гэта в/ч №36199, якая ўваходзіць у пералік засакрэчаных», – гаворыцца ў паведамленні.
З дакументаў таксама стала вядома, што ўсе вайскоўцы гэтай часткі атрымліваюць надбаўку за сакрэтнасць.
«Гэта паказвае на тое, што вайсковая частка працуе ў інтарэсах Ціхаакіянскага флоту РФ», – дадаюць у «Атэш».
Што вядома пра гэтую вайсковую частку РФ і дзе яна размешчана
Гэтая воінская часць уваходзіць у 12-ю Галоўную ўправу (ядзернае забеспячэнне) Мінабароны РФ.
«Акупанты спрабуюць схаваць дзейнасць гэтага аб'екта і распаўсюджваюць легенду, што там знаходзіцца в/ч №73750, але фактычна гэта не так», – кажуць партызаны.
Расейскі горад Фокіна, дзе знаходзіцца сакрэтны аб'ект, уважаецца за закрытае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (ЗАТУ), што, як кажуць у «АТЭШ», пацвярджае высокую ступень сакрэтнасці і важнасць аб'екта.
«Верагодна, што ў гэтай воінскай часці могуць знаходзіцца балістычныя ракеты, склад або размеркавальны пункт, які забяспечвае арсенал для Ціхаакіянскага флоту і ягоных стратэгічных падраздзяленняў», – не выключаюць партызаны.