Пры пажары прыватнага жылога дома ў Менску загінулі маці і сын
- 12.01.2025, 11:44
Прычыны надзвычайнага здарэння высвятляюцца.
Два чалавекі загінулі пры пажары ў жылым доме ў Менску, паведамілі ў прэс-службе МНС.
Паведамленне пра пажар у жылым доме на вуліцы Ярашэвіцкай паступіла ратавальнікам 11 студзеня ў 20.42. Працаўнікі МНС знайшлі ў доме загінулых 86-гадовую гаспадыню і яе 66-гадовага сына.
Прычыны пажару і гібелі людзей вызначаюцца.