BE RU EN

Расея нанесла авіяўдар па інтэрнаце для пажылых людзей у Суджы

  • 12.01.2025, 12:55

Ёсць ахвяра.

Расейская авіяцыя нанесла авіяўдар па інтэрнаце ў горадзе Суджа Курскай вобласці. Там знаходзіліся людзі сталага веку.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-афіцэра ваеннай камендатуры на тэрыторыі Курскай вобласці Аляксея Дзмітрашкоўскага ў эфіры тэлемарафону.

«Учора ўвечары (11 студзеня, – рэд.) расейская авіяцыя нанесла два авіяцыйныя ўдары ў раён інтэрната горада Суджы. У выніку чаго жанчына атрымала рваную рану рукі. На раніцу гэтая жанчына памерла», – заявіў спікер.

Паводле ягоных словаў, памяшканне інтэрната вельмі пашкоджанае, выбітыя ўсе вокны і дзверы.

Спікер дадаў, што ў інтэрнэце знаходзіліся людзі пажылога ўзросту, многія з іх – асобы з інваліднасцю.

«Паўстала пытанне, куды перамясціць гэтых людзей. Людзі ўсе сталага веку, вельмі шмат людзей, якія маюць інваліднасць, хваробу Паркінсана, пасляінсультныя, адзін чалавек з псіхічным захворваннем. То-бок стан людзей на гэты момант даволі цяжкі», – растлумачыў Дзмітрашкоўскі.

Ён дадаў, што на тэрыторыях РФ, якія кантралюе Украіна, знаходзіцца блізу 2 тысяч чалавек. У школе-інтэрнаце, якую абстралялі расейцы, знаходзіцца больш за 70 чалавек.

Апошнія навіны