BE RU EN

Ужо тыдзень колькасць аўтамабіляў у чарзе на выезд у Польшчу перавышае 2000

  • 12.01.2025, 13:53

Сярэдні час чакання – амаль чацвёра сутак.

Велізарная чарга ў адзіным адкрытым пункце пропуску на мяжы Беларусі з Польшчай утварылася 3 студзеня, калі колькасць легкавушак перавысіла 1000. 5 студзеня аўтамабіляў у чарзе павялічылася ўдвая, і да гэтага часу ў ёй больш за 2000 машынаў.

За апошнія 24 гадзіны з Беларусі ў Польшчу выехалі 535 легкавых аўтамабіляў, паведамляе «Белмытсэрвіс», які адказны за электронную чаргу ў Берасці. Раніцай у пункт пропуску выклікаюць тых, хто зарэгістраваўся ў ёй апоўдні 8 студзеня, такім чынам, час чакання – амаль чацвёра сутак. На ўласнае праходжанне мяжы праз беларускі і польскі кантроль патрабуецца яшчэ блізу 5 гадзінаў, сведчаць у профільных Telegram-каналах.

Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта на 8 раніцы, выезду ў Польшчу чакаюць 2055 аўтамабіляў.

Чарга ў Берасці пачала імкліва расці 3 студзеня, павялічыўшыся да 1080 легкавушак. 5 студзеня іх колькасць вырасла да 2050, і з таго дня ніжэй за 2000 не апускалася.

З аўтобусамі цяпер істотна лягчэй: у чарзе іх 25, хоць на піку 6 студзеня іх было 116. Як напісалі некалькі падарожнікаў, якія пераселі ў пяты аўтобус ад шлагбаума, мяжу яны «праляцелі» за 6,5 гадзіны. За перасадку бяруць 50 еўраў.

Цяпер у пункт пропуску выклікаюць аўтобусы, якія прыехалі ў Берасце ноччу.

У Цярэспалі ў бок Беларусі – пуста.

Таксама няма чэргаў у пунктах «Каменны Лог» і «Беняконі» на мяжы з Літвой, што ў адзін, што ў другі бок. Аўтобусы праходзяць афармленне ў абодвух кірунках менш за 2 гадзіны.

У «Грыгараўшчыне» на мяжы з Латвіяй таксама пуста, на ўсё пра ўсё патрабуецца не больш за паўтары гадзіны. Некаторым пашчасціла аформіцца і за 20 хвілінаў.

Апошнія навіны