Удар па нафтабазе ў Энгельсе: Знішчана 800 тысячаў тонаў паліва для аэрадрома
- 12.01.2025, 14:39
У расейцаў – востры дэфіцыт сродкаў для тушэння нафты і падпаленага паліва.
Нафтабаза ў Энгельсе, што ў Саратаўскай вобласці РФ, пасля начнога ўдару 8 студзеня ўсё яшчэ прадаўжае гарэць. Там захоўвалася рэкордная колькасць паліва для ваеннага аэрадрома.
Як паведамляе праект «ВЧК-ОГПУ» са спасылкай на крыніцы, у выніку нападу БПЛА на нафтабазу ў Энгельсе цалкам знішчаныя тры рэзервуары на 120000 кубоў. Акрамя таго, кожны з шасці рэзервуараў атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні.
«Выведзены са строю рэзервуарны парк, які захоўваў паліва для ваеннага аэрадрома, блізу 800000 тонаў паліва», – адзначае канал.
На цяперашні стан расейскія ратавальнікі маюць востры дэфіцыт пенаўтваральніку для тушэння нафты і паліва. Такім чынам, пажарныя вымушаныя кантраляваць выгаранне паліва.