Вядомага расейскага байца са скандалам выгналі з самалёта
- 12.01.2025, 15:04
Зняўшы з рэйсу ў Лос-Анджэлес.
Знакаміты баец Абсалютнага байцоўскага чэмпіянату (UFC) Хабіб Нурмагамедаў быў зняты з рэйсу Лас-Вегас – Лос-Анджэлес. 36-гадовы расеец ляцеў на турнір UFC 311, які запланаваны на 18 студзеня, каб паглядзець бой свайго сябра Іслама Махачова, але яго вывелі з самалёта пасля спрэчкі з бортправадніцай, піша «Обозреватель».
Паводле словаў відавочцаў, Хабіб заняў месца ля аварыйнага выхаду, што патрабуе гатоўнасці дапамагчы іншым пасажырам у выпадку надзвычайнай сітуацыі. Сцюардэса, прытрымліваючыся пратаколу, спытала яго, ці зможа ён прапанаваць дапамогу. Нурмагамедаў не змог даць адназначны адказ.
Пасля гэтага адбыўся наступны дыялог:
Сцюардэса: Мы не дазваляем вам сядзець на гэтым месцы ў шэрагу ля аварыйнага выхаду. Калі вы адмаўляецеся перасесці, то вам давядзецца пакінуць самалёт.
Нурмагамедаў: Гэта несправядліва.
Сцюардэса: Так, гэтую пастанову прымае экіпаж. Калі ў вас пыталіся, ці ведаеце вы правілы, вы адказалі «так».
Нурмагамедаў: Гэта несумленна.
Сцюардэса: Я не збіраюся прадаўжаць гэтую спрэчку. Я выклічу старэйшага бортправадніка. Вы можаце перасесці на іншае месца ці вас выведуць з самалёта. Які варыянт вы выбіраеце?
Нурмагамедаў: Добра, выклікайце старэйшага.
Сцюардэса: Добра, я паклічу старэйшага, і, магчыма, спатрэбіцца падлучыць ахову. Вы згодныя?
У адказ Нурмагамедаў надумаў пакпіць, задаўшы пытанне «У вас ёсць нагетсы?»