На мяжы з Літвой затрымалі цяжарную мянчанку
- 12.01.2025, 16:06
За "абразу" кіраўніка МУС Кубракова.
Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць пра затрыманне цяжарнай 31-гадовай жанчыны на мяжы з Літвой.
Паведамляецца, што жанчына ў 2020-м годзе "пакінула абразлівыя каментары" на адрас міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, пасля чаго з'ехала ў Літву.
Таксама тэлеграм-каналы, звязаныя з сілавікамі, пішуць, што пасля таго, як жанчына зацяжарыла, яна надумала вярнуцца ў Беларусь. Яе затрымалі пры перасячэнні мяжы.