BE RU EN

У Беларусі забаранілі прадаваць расейскія шклоамывальнікі

  • 12.01.2025, 17:37

Пад абмежаванні патрапілі два віды.

Дзяржстандарт забараніў прадаваць у Беларусі два віды шклоамывальнікаў з Ніжагародскай вобласці Расеі. Яны з'явіліся ў спісе небяспечнай прадукцыі.

Пад забарону патрапіў шклоамывальнік SIBIRIA-20, які вырабляе ТАА «Дзяржынскі завод арганічнага сінтэзу» у горадзе Дзяржынску Ніжагародскай вобласці.

Праверка паказала, што вытворца наўмысна звярнуў увагу на асобныя ўласцівасці прадукцыі, але пры гэтым яна не можа быць ідэнтыфікаваная як тая, за якую выдаецца. Так, паказчык "тэмпература пачатку крышталізацыі" склала мінус 15ºС, што не дазваляе выкарыстоўваць вадкасць пры мінус 20ºС.

Забаранілі і вадкасць шклоамывальную нізказамярзальную SKYLUX ice crusher -30ºС. Яе вырабляе ТАА «Техноснаб-НН», таксама ў Дзяржынску Ніжагародскай вобласці.

Гэтая прадукцыя таксама не прайшла праверку тэмпературай: пачатак крышталізацыі зафіксавалі пры мінус 12ºС. Акрамя таго, у складзе быў метылавы спірт, не заяўлены вытворцам у маркіроўцы. Пры дапушчальнай у Беларусі норме не больш за 0,05 аб'ёмнага працэнта фактычнае ўтрыманне метылавага спірту склала больш за 0,7 аб'ёмнага адсотка.

Абодва тавары забаранілі прадаваць з 17 студзеня.

Апошнія навіны