«Рэал» - «Барсэлона»: букмекеры заінтрыгавалі прагнозам у бітве за трафей
- 12.01.2025, 18:20
Сёння адбудзецца вызначальны матч за Суперкубак Гішпаніі.
Сёння ўвечары мадрыдскі "Рэал" і каталонская "Барсэлона" правядуць першае "Эль-Класіка" ў 2025-м годзе. Суперматч адбудзецца на стадыёне King Abdullah Sports City у Джыдзе (Савудаўская Арабія).
На думку букмекераў, шанцы каманд на поспех практычна роўныя.
Спецыялісты не здолелі вылучыць відавочнага фаварыта ў гэтым супрацьстаянні. Аналітыкі ацанілі імавенасць поспеху Каралеўскага клуба на 39%, а Сіне-гранатавых – на 36%.
Прагноз букмекераў на фінал Суперкубка Гішпаніі «Рэал» - «Барселона»
Favbet: (перамога «Рэала» 2,48 - нічыя 3,80 - перамога «Барселоны» 2,69)
William Hill: (2,45 - 3,60 - 2,50)
Bwin: (2,40 - 3,90 - 2,60)
Адзначым, у фінале чатырох Суперкубка Гішпаніі каталонцы разабраліся з "Атлетыка" Більбао (2:0), а мадрыдцы расправіліся з "Мальёркай" (3:0).