100 гадоў таму пісьменнік-фантаст зрабіў дзіўна дакладныя прароцтвы на 2025-ы год
- 12.01.2025, 18:50
Некаторыя прадказанні ўжо пачалі збывацца.
Пісьменнікі-фантасты мінулых стагоддзяў зрабілі шэраг шакавальных прароцтваў, якія спраўдзіліся, хоць засяленне космасу або стварэнне робатаў-дварэцкіх яшчэ наперадзе, піша IFLScience.
Арчыбальд Лоў, які нарадзіўся ў Лондане ў 1888 годзе, быў наватарам у многіх абласцях. Ён стварыў першы прататып тэлевізара ў 1914 годзе, а ў час Першай сусветнай вайны распрацаваў першы ў свеце беспілотны самалёт. Лоў, вядомы як «бацька сістэм радыёнавучання», таксама актыўна займаўся футуралогіяй. У сваёй кнізе «Будучыня» (1925) ён апісаў, як будзе выглядаць жыццё ў 2025 годзе. Ягоныя прагнозы нярэдка з'яўляліся ў тагачасных брытанскіх газетах.
Сярод самых цікавых прадказанняў Лоў:
- смартфоны: Лоў апісаў «аўтаматычныя тэлефоны», якія «кожны раз набіраюць патрэбны нумар», прадказаўшы зручнасць сучасных гаджэтаў;
- рухомыя ходнікі: цяпер гэта звыклая з'ява ў аэрапортах і гандлёвых цэнтрах;
- тэлевізійныя навіны: ён меркаваў, што «тэлевізійная машына заменіць паперу з выявамі», а навіны будуць дастаўляцца праз «гучнагаварыцелі»;
- бесправадныя будзільнікі: Лоў прадбачыў іх з'яўленне, хоць памылкова меркаваў, што ўсе яны будуць настроены на 9:30 раніцы;
- аднаўляльная энэргія: Навуковец заяўляў, што энэргія ветру і прыліваў будзе выкарыстоўвацца на карысць чалавецтва.