Артэзіянская вада ў Менску небяспечная для жыцця
- 13.01.2025, 8:13
Шакавальны вынік.
Лукашыст Дзмітрый Белякоў правёў экспэрымент з вадой у Новай Баравой у Менску і шакаваны вынікамі, звярнуў увагу палітолаг Дзмітрый Балкунец.
Прыхільнік дзейнай улады, натхнёны папулярнай тэмай якасці вады, надумаў правесці экспэрымент. Вынікі праверкі выклікалі ў яго сапраўдную асцярогу.
«Значэнні цвёрдасці вады:
• ад 0 да 50 ppm - ідэальна чыстая, вельмі мяккая пітная вада.
• ад 51 да 170 ppm - добрая мяккая вада, прымальная ў якасці пітной.
- Ад 171 да 300 ppm - абмежавана прымальная цвёрдая вада.
• ад 301 да 400 ppm - вада высокай цвёрдасці з вялікай колькасцю старонніх дадамешкаў.
• ад 401 да 500 ppm - гранічна дапушчальная цвёрдасць вады.
• звыш 500 ppm - небяспечна для жыцця».
Замеры вады з крана ў Новай Баравой паказалі значэнні вышэйшыя за 500 ppm, што з'яўляецца крытычным паказчыкам і нясе пагрозу для здароўя.