BE RU EN

Расейскі Варонеж атакавалі дроны: прагрымелі магутныя выбухі

  • 13.01.2025, 8:16

У горадзе абвясцілі паветраную трывогу.

Уночы 13 студзеня ў раёне горада Варонеж, РФ, зафіксаваны выбухі. У рэгіёне назіралі актыўнасць беспілотнікаў, а сілы супрацьпаветранай абароны вялі працу па іх нейтралізацыі, піша New Voice са спасылкай на губернатара Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў і мясцовыя Telegram-каналы.

Папярэджанне аб пагрозе паветранага нападу з'явілася яшчэ ўвечары напярэдадні. Каля паўночы жыхары пачалі паведамляць аб гучным выбуху, які асабліва выразна быў чутны на Левым беразе горада. Пазней у сетцы з'явілася відэа з зафіксаваным гукам выбуху.

Мясцовыя суполкі таксама інфармавалі аб некалькіх наступных выбухах, якія адбыліся на працягу ночы.

З заявы губернатара Гусева, сілы СПА і сістэмы радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) нібы знішчылі некалькі беспілотнікаў у прыгарадзе Варонежа. Чыноўнік сцвярджае, што пацярпелых і разбурэнняў няма.

Пазней улады абвясцілі аб адмене рэжыму паветранай трывогі.

Апошнія навіны