BE RU EN

Палонны баец войска КНДР заявіў, што хоча жыць ва Украіне

  • 13.01.2025, 8:19

Зяленскі апублікаваў відэа з допыту.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў відэа з допыту жаўнераў войска КНДР, якіх украінскія вайскоўцы ўзялі ў палон 9 студзеня. Відэа ўкраінскі прэзідэнт апублікаваў у Telegram.

Як бачна з відэа, падчас допыту палонных пыталіся, ці ведалі яны, куды едуць і ці разумелі, што ваююць супраць Украіны. Салдаты заявілі, што камандзіры сказалі ім, што яны едуць на трэніроўку.

Таксама салдаты з войска КНДР дадалі, што іх сваякі не ведаюць, дзе яны знаходзяцца. Адзін з байцоў расказаў, што 3 студзеня ў іх быў наступ, ён бачыў, як гінуць салдаты, таму надумаў схавацца ў бліндажы. 5 студзеня яго знайшлі ўкраінскія вайскоўцы.

Ён таксама заявіў, што хоча застацца ва Украіне. У адказ яму сказалі, што з-за таго, што ён не ведаў пра сітуацыю, яму "гатовы дапамагаць".

“Ён сказаў, што, у прынцыпе, як яму скажуць. Калі яму трэба будзе вяртацца, то ён будзе вяртацца, калі яму дадуць шанец застацца тут, то ён застанецца” - працытаваў палоннага перакладчык.

Іншы сказаў, што хоча вярнуцца ў Паўночную Карэю.

Апошнія навіны