Сітуацыя нестабільная: што чакае даляр у Беларусі
- 13.01.2025, 9:04
Расейскі рубель можа пацягнуць за сабой беларускі.
На гэтым тыдні на расейскім фінансавым рынку некаторыя ўдзельнікі могуць рыхтавацца да падатковага перыяду і пачнуць прадаваць валюту, дзеліцца валютным прагнозам myfin.by.
Але ёсць асцярога, што расейскі рынак не цалкам адрэагаваў на апошнія санкцыі ў дачыненні да нафты, што можа прывесці да ціску на расейскі рубель. Сітуацыя зараз не зусім стабільная, таму тыдзень можа быць няроўным. У такім выпадку на рынку будуць назірацца ваганні курсу як у адзін, так і ў іншы бок.
Таму курс даляра ЗША на беларускіх таргах пакуль застаецца каля бягучага значэння USD/BYN 3,50.
Безумоўна, рынак можа заняць чакальную пазіцыю напярэдадні афіцыйнага ўступлення на пасаду новага прэзідэнта ЗША. Чаканняў і абяцанняў вакол гэтай падзеі занадта шмат, каб імі проста занядбаць.
Як яно будзе напраўду - даведаемся на наступным тыдні. На распачатым - назіраем за расейскім валютным рынкам.