Расейскія вайскоўцы ўдарылі па паўночнакарэйскай ЗРК на Куршчыне
- 13.01.2025, 9:13
Прапагандысты спрабавалі выдаць "прыязны агонь" за "ўдар па заходняй тэхніцы".
У Сеціве ўсплылі кадры з Куршчыны, зробленыя яшчэ на мінулым тыдні. На іх расейскі ваенны карэспандэнт сцвярджае, што УС РФ знішчылі РЛС заходняй вытворчасці, які стаіць на ўзбраенні ва УСУ, піша “Дыялог”.
Аднак OSINT-аналітыкі ўстанавілі, што гэта ЗРК паўночнакарэйскай вытворчасці, які быў створаны на базе расейскай сістэмы "Тор".
Акупанты не ўпершыню наносяць прыязныя ўдары па сваіх жа. Да нядаўняга часу пад удары ў асноўным трапляла авіяцыя, а зараз супраціўнік пераключыўся і на наземныя войскі.