BE RU EN

ЗША забаранілі прадаваць у Беларусь магутныя чыпы і перадаваць тэхналогіі ШІ

  • 13.01.2025, 18:55

Беларусь трапіла ў лік дзяржаў, якія «выклікаюць занепакоенасць».

ЗША ўвялі новыя абмежаванні на экспарт тэхналогій, у тым ліку штучны інтэлект (ШІ), у краіны, якія выклікаюць «турботу». Гэтыя захады былі зацверджаныя адміністрацыяй Джо Байдэна і апублікаваныя на афіцыйным сайце Белага дома.

У спісе краін, на якія распаўсюджваецца забарона, ёсць і Беларусь.

У Белым доме мяркуюць, што магутныя сістэмы ШІ ў «непрыдатных руках» могуць уяўляць сур'ёзныя пагрозы для нацыянальнай бяспекі ЗША. Яны могуць быць скарыстаныя для стварэння зброі масавага знішчэння, правядзення магутных кібератак і парушэнняў правоў чалавека, такіх як масавае сачэнне.

Акрамя Беларусі, у гэты спіс таксама патрапілі Расея, Кітай, Іран, КНДР, Афганістан, Венесуэла, Гаіці, Зімбабвэ, Ірак, Куба і шэраг іншых краін. У той жа час ЗША будуць свабодна экспартаваць такія тэхналогіі ў 18 краін-хаўруснікаў і партнёраў.

Абмежаванні пачнуць дзейнічаць праз 120 дзён.

Апошнія навіны